Калажная майстэрня і саўна chill Запрашаем 29 кастрычніка ў ZOLAK на калажную майстэрню з Наталляй К…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Калажная майстэрня і саўна chill

Запрашаем 29 кастрычніка ў ZOLAK на калажную майстэрню з Наталляй Карнеевай — вечар творчасці, эксперыментаў і адпачынку.

Будзем выразаць, клеіць, спалучаць неспалучальнае і ствараць уласныя калажы. А яшчэ — чыліць у саўне, знаёміцца і проста добра праводзіць час.

Можна будзе адключыцца ад штодзённай мітусні, даць волю фантазіі і паглядзець на звыклыя рэчы па-новаму. Ніякіх правілаў — толькі папера, вобразы і прастора для творчасці. Далучайцеся да вечара каб адпачыць, паэксперыментаваць і стварыць нешта сваё.

Хто плануе ў саўну, захапіце ручнік і гумавыя тапкі
Zolak Micro Art Residence
29 кастрычніка / Пачатак 18:30
Уваход: Free