СУСТРЭЧА БЕЛАРУСКІХ АКТЫВІСТАЎ З ЛІТОЎСКІМІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАМІСёння ў Беларускім замку ў Вільні адб…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУСТРЭЧА БЕЛАРУСКІХ АКТЫВІСТАЎ З ЛІТОЎСКІМІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАМІ

Сёння ў Беларускім замку ў Вільні адбылася сустрэча беларускіх актывістаў з прадстаўнікамі літоўскіх сацыял-дэмакратаў.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі пытанні камунікацыі, узаемнай падтрымкі, а таксама магчымыя напрамкі супрацоўніцтва паміж літоўскімі сацыял-дэмакратамі і беларускай супольнасцю Dapamoga ў палітычнай і сацыяльнай сферах.

Асабліва прыемна было бачыць сярод нашых гасцей Наталлю Ярцаву, якая стаяла ля вытокаў стварэння Dapamoga і была часткай гісторыі нашай арганізацыі з самага пачатку.

Дзякуем усім удзельнікам за адкрыты дыялог, увагу да беларускай супольнасці і гатоўнасць шукаць новыя магчымасці для супрацоўніцтва!

Верым, што менавіта праз дыялог, салідарнасць і ўзаемную падтрымку нараджаюцца важныя сумесныя ініцыятывы!

Жыве Беларусь!
Ačiū Lietuva!

Фота : Ігар Tetraкўб