УЖО САБРАНА 770€ З 1000! ЗАСТАЛОСЯ ЯШЧЭ 230€!Сябры, у нас цудоўныя навіны! Дзякуючы вашай падтрымцы…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

УЖО САБРАНА 770€ З 1000! ЗАСТАЛОСЯ ЯШЧЭ 230€!

Сябры, у нас цудоўныя навіны! Дзякуючы вашай падтрымцы мы ўжо сабралі 770 еўра на прадуктовую дапамогу беларусам у Літве!

Наша мэта — 1000 €
Ужо сабрана — 770 €
Засталося сабраць 230 €!

Нагадаем, што кожны тыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз літоўскую дабрачынную арганізацыю Maisto bankas.

Нашы валанцёры ў Беларускім Замку фарміруюць з іх прадуктовыя наборы для беларускіх сем’яў з дзецьмі, пажылых людзей, былых палітвязняў і тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Каб гэтая дапамога працягвалася, нам неабходна пакрываць выдаткі, звязаныя з рэгулярным атрыманнем прадуктаў.

І цяпер мы ўжо зусім блізка да мэты!

Нават 5 ці 10 еўра дапамогуць нам зрабіць апошні крок і працягнуць падтрымліваць тых, хто ў гэтым мае патрэбу.

ПАДТРЫМАЦЬ ЗБОР:

https://dapamoga.org/be/donations/maisto-bankas-support