«БУДЗЕМ ПЕСЬНЯЙ МІНУЎШЧЫНУ БІЦЬ»: У ВІЛЬНІ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ РАССТРАЛЯНЫХ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ
Учора, 29 кастрычніка, у віленскім MROJ-HALL TEATRAS адбылася тэатральна-музычная імпрэза «Будзем песьняй мінуўшчыну біць», прысвечаная Ночы (не)расстраляных паэтаў.
Беларускія акторы, маладыя артысты і музыкі сабраліся, каб нагадаць пра тых, чые галасы спрабавалі назаўсёды заглушыць сталінскія рэпрэсіі.
Імпрэза складалася з трох частак:
ПРЫСУД — тэатральная рэканструкцыя пасяджэння НКУС, падчас якога выносіліся смяротныя прысуды прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі.
ПАЭЗІЯ — выкананне паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі», напісанай у 1925 годзе. Сам паэт быў расстраляны ў 1937 годзе.
ПЕСЬНЯ — жывы выступ гурта BAJSTRUK з песнямі на вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў.
У пастаноўцы ўзялі ўдзел Сяржук Тоўсцікаў, Натэлла Бялугіна, Наталля Лявонава, а таксама юныя артысты тэатральнай школы VARTA.
Рэжысёркай і мастацкай кіраўніцай праекта выступіла Наталля Лявонава.
ЧАМУ МЫ ПАВІННЫ ПАМЯТАЦЬ?
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя дзясяткі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэты, пісьменнікі, навукоўцы, грамадскія і культурныя дзеячы.
Сталінскі рэжым імкнуўся знішчыць не толькі людзей, але і беларускую культуру, думку, мову і нацыянальную памяць.
Аднак праз амаль 90 гадоў іх вершы працягваюць гучаць, іх імёны жывуць, а новыя пакаленні беларусаў працягваюць распавядаць іх гісторыі.
Дзякуем усім акторам, музыкам, арганізатарам і гледачам, якія далучыліся да гэтага вечара памяці!
В Вильнюсе состоялась театрально-музыкальная постановка «Будзем песьняй мінуўшчыну біць», посвящённая Ночи расстрелянных поэтов. 29 октября 2026 года в MROJ-HALL TEATRAS беларуские актёры, юные артисты и музыканты рассказали о тех, кого пытались заставить…