ХЭЛЛОЎІН У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ: УСПАМІНАЕМ 2024 ГОД!Сябры, сёння ўвечары працягваем нашу настальгічную…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ХЭЛЛОЎІН У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ: УСПАМІНАЕМ 2024 ГОД!

Сябры, сёння ўвечары працягваем нашу настальгічную вандроўку па святочных архівах Dapamoga!

Мы ўжо ўзгадалі, як адзначалі Хэллоўін у 2021, 2022 і 2023 гадах, а цяпер надышла чарга 2024-га!

Здаецца, гэта было зусім нядаўна, але прайшло ўжо два гады!

Кожны год Хэллоўін у Замку збірае разам людзей, якія любяць пераўвасабляцца, фантазіраваць і проста добра бавіць час у кампаніі сяброў.

І самае прыемнае — бачыць, як з году ў год наша супольнасць працягвае ствараць новыя традыцыі і агульныя ўспаміны.

А ЎЖО 31 КАСТРЫЧНІКА 18:30 — QUIZAVA: DÍA DE MUERTOS!

У гэтую суботу мы зноў збяромся ў Беларускім Замку, але гэтым разам адправімся ў маленькае падарожжа па Мексіцы!

Вас чакаюць тэматычны квіз, музыка, яркія дэкарацыі, спецыяльныя кактэйлі ад бармена Сяргея і, вядома ж, конкурс на найлепшы касцюм!

Падтрымаць падрыхтоўку свята можна данатам:

https://dapamoga.org/be/donations/quizava-halloween-2026

А вы ўжо прыдумалі, у якім вобразе прыйдзеце да нас сёлета?

Да сустрэчы ў Замку!