
¡Hola, amigos!
З вамі на сувязі Кацярына, а на мексіканскі манер — La Catrina, стваральніца і вядоўца QUIZAVA!
Учора я ненадоўга ператварылася ў гаспадыню свету мёртвых, а сёння вяртаюся ў свет жывых, каб сказаць вам вялікі ДЗЯКУЙ!
Бо 31 кастрычніка — асаблівая дата: менавіта ў гэты дзень у 2025 годзе адбыўся першы квіз QUIZAVA. А значыць, учора нашаму праекту споўніўся роўна год!
За гэты час мы паспелі павандраваць па розных краінах і эпохах, сабраць вакол сябе цудоўных людзей і стварыць маленькую каманду вялікіх фантазёраў.
І сёння я хачу падзякаваць тым, хто дапамог ператварыць чарговую вар’яцкую задуму ў сапраўднае свята!
Alex Laubert і Ігару Tetraкўб — за неверагоднае афармленне прасторы! Асобны дзякуй іншым хлопцам і дзяўчатам з Беларускага замка, якія далучыліся да падрыхтоўкі.
Нашай кветкавай феі Ліяне — за чароўныя кампазіцыі на сталах і жывыя кветкі ў маёй прычосцы. Дзякуючы табе мая Катрына літаральна расквітнела!
Вользе Гопта — за неверагодны торт! Сапраўдны салодкі твор мастацтва!
Сяргею — за тэматычныя кактэйлі і мексіканскі каларыт вечара!
Андрэю Паўку — за цудоўныя фотаздымкі! Больш фота — у каментарыях.
Беларускаму замку — за гасціннасць і магчымасць ствараць нашы тэматычныя сусветы.
І, вядома, ВАМ, НАШЫМ ГАСЦЯМ! За фантастычныя касцюмы, азарт, гумар і гатоўнасць адпраўляцца разам з намі ў новыя прыгоды!
А цяпер у мяне да вас пытанне!
Ці падабаецца вам такі фармат вечароў, калі квіз — толькі частка вялікага свята, а дэкарацыі, музыка, касцюмы і кактэйлі ствараюць асаблівую атмасферу?
Што яшчэ вам хацелася б зрабіць або паспрабаваць разам з QUIZAVA?
Дарэчы, я ўжо шукаю ідэі для калядна-навагодняй праграмы! Таму з задавальненнем пачытаю вашы прапановы ў каментарыях. Магчыма, менавіта ваша фантазія натхніць нас на наступнае свята!
Дзякуй за гэты неверагодны год! Наперадзе яшчэ шмат цікавага!
ЖЫЦЦЁ КАРОТКАЕ — СВЯТКУЙ ЯРКА!
З любоўю,
ваша Кацярына, яна ж La Catrina