ПАМЯТАЕМ І ЎШАНОЎВАЕМ: НОЧ (НЕ)РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ
Dapamoga традыцыйна далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных памяці дзеячаў беларускай культуры, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій у 1937 годзе.
Сёлета ў двары Беларускага Замка ў Вільні мы ўсталявалі мемарыяльны стэнд з партрэтамі рэпрэсаваных беларусаў — людзей, чые жыцці былі гвалтоўна абарваныя, а творчасць і дзейнасць сталі неад’емнай часткай нашай нацыянальнай спадчыны.
Трагічныя падзеі ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года нанеслі скрышальны ўдар па беларускай інтэлігенцыі, культуры і нацыянальнай памяці.
Валанцёры Dapamoga таксама ўшанавалі памяць двух выбітных беларусаў у Старым горадзе Вільні:
Мойшы Кульбака — паэта і пісьменніка, аднаго з найвыдатнейшых прадстаўнікоў літаратуры на ідышы.
Вацлава Ластоўскага — гісторыка, пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча, прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі.
Абодва сталі ахвярамі сталінскага тэрору.
Памяць пра іх — гэта не толькі памяць пра трагічнае мінулае, але і наш абавязак перад будучымі пакаленнямі.
Пакуль мы памятаем іх імёны, іх спадчына працягвае жыць.
Dapamoga традыцыйна далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных памяці дзеячаў беларускай культуры, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Сёлета ў двары Беларускага Замка ў Вільні мы ўсталявалі мемарыяльны стэнд з партрэтамі рэпрэсаваных беларусаў —…