Сябры, сёння мы звяртаемся да вас з просьбай падтрымаць маладога беларуса, былога палітвязня Мікіту Залатарова.
Мікіта стаў адным з самых маладых палітычных зняволеных Беларусі. За краты ён трапіў усяго ў 16 гадоў — у тым узросце, калі ягоныя аднагодкі заканчвалі школу, будавалі планы на будучыню і рабілі першыя крокі ў самастойнае жыццё.
Замест гэтага Мікіта правёў важныя гады свайго сталення ў зняволенні.
У сакавіку 2026 года, пасля вызвалення ў выніку перамоваў з удзелам амерыканскага прадстаўніка Джона Коўла, Мікіта апынуўся ў Літве.
Вось ужо больш за сем месяцаў ён паступова адаптуецца да жыцця на волі, вучыцца самастойнасці і спрабуе навярстаць жыццёвы досвед, якога быў пазбаўлены за гады, праведзеныя ў калоніі.
Мікіта падпрацоўвае, імкнецца самастойна забяспечваць сябе і будуе планы на будучыню.
Але пачынаць дарослае жыццё практычна з нуля, ды яшчэ і ў іншай краіне, — няпростая задача.
Сёння Мікіта апынуўся ў складаным фінансавым становішчы і звярнуўся да нас па дапамогу.
Мы адкрываем збор на 500 еўра, каб падтрымаць яго ў гэты няпросты перыяд і дапамагчы справіцца з бягучымі жыццёвымі выдаткамі.
Для маладога чалавека, які толькі вучыцца жыць самастойна пасля гадоў зняволення, гэта магчымасць атрымаць неабходную падтрымку і крыху больш упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Мы не можам вярнуць Мікіце гады, якія ён правёў за кратамі. Але можам дапамагчы яму зрабіць наступныя крокі на волі.
Будзем удзячныя за любую суму ахвяравання. Нават невялікі данат мае значэнне!
Падтрымаць Мікіту:
https://dapamoga.org/be/donations/help-mikita-zalatarou
Дзякуй кожнаму, хто дапамагае былым палітвязням пачынаць жыццё нанова.
Ваша Dapamoga
ДАПАМОЖАМ БЫЛОМУ ПАЛІТВЯЗНЮ МІКІЦЕ ЗАЛАТАРОВУ — Dapamoga
Мікіта Залатароў — адзін з самых маладых былых палітвязняў Беларусі, які трапіў за краты ўсяго ў 16 гадоў. Пасля вызвалення ў сакавіку 2026 года ён жыве ў Літве, паступова адаптуецца да самастойнага жыцця і спрабуе навярстаць гады, праведзеныя ў зняволенні.…