ДАПАМОГА МІКІЦЕ САІДАВУ: ІНТЭРВ’Ю НАТАЛЛІ КАЛЕГАВАЙ
Кіраўніца арганізацыі Dapamoga Наталля Калегава дала інтэрв’ю, у якім распавяла пра Мікіту Саідава — 23-гадовага беларуса, былога палітвязня, які апынуўся ў надзвычай складанай сітуацыі ў Літве.
Мікіта трапіў за краты ў Беларусі яшчэ ў 19 гадоў за ўдзел у пратэстах. Пасля вызвалення і пераезду ў Літву яму дапамагала наша арганізацыя.
Цяпер Мікіта стаў фігурантам крымінальнай справы. Ён вызвалены з-пад варты да суда, аднак крымінальны пераслед працягваецца.
У інтэрв’ю Наталля распавяла пра абставіны гэтай гісторыі, становішча Мікіты і неабходнасць забяспечыць яму кваліфікаваную юрыдычную дапамогу.
Нагадваем, што Dapamoga адкрыла збор сродкаў на аплату адваката для Мікіты Саідава.
Усе сабраныя грошы будуць накіраваныя на юрыдычную абарону.
Мы перакананыя, што кожны чалавек, незалежна ад абставін, мае права на справядлівы суд і прафесійную дапамогу адваката.
Дзякуй усім, хто не застаецца абыякавым!
Ваша Dapamoga
ДАПАМОЖАМ МІКІЦЕ САІДАВУ АПЛАЦІЦЬ АДВАКАТА! Сябры, сёння мы звяртаемся да вас з просьбай дапамагчы маладому беларусу, былому палітвязню Мікіту Саідаву, які апынуўся ў надзвычай складанай сітуацыі ў Літве. Мікіце ўсяго 23 гады. У 19-гадовым узросце ён…
Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны
Мікіту Саідава папрасілі прынесці пахавальны вянок пад віленскі офіс абароннай кампаніі. І заадно партрэт яе кіраўніка з чорнай стужкай