
16–18 кастрычніка Вільня стане другім горадам, які прыме ў сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» (першым сёлета быў Уроцлаў).
Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25. Дзіцячыя імпрэзы адбудуцца на базе праекта «Беларуская школка ў Вільні» (Vilniaus, 20), паведамляе bellit.info.
Цягам фестывалю ў Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25 будзе працаваць кніжны кірмаш.
Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю вольны.
Праграма фестывалю PRADMOVA ў Вільні