НАТАЛЛЯ КАЛЕГАВА Ў ЭФІРЫ «МАЛАНКІ»: ПРА БЕЛАРУСАЎ У ЛІТВЕ Нядаўна Наталля Калегава, кіраўніца Dapam…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

НАТАЛЛЯ КАЛЕГАВА Ў ЭФІРЫ «МАЛАНКІ»: ПРА БЕЛАРУСАЎ У ЛІТВЕ

Нядаўна Наталля Калегава, кіраўніца Dapamoga, дала каментар тэлеканалу «Маланка», у якім закранула шэраг важных пытанняў, звязаных з жыццём беларускай супольнасці ў Літве.

Пра што ішла гаворка?

Чаму беларусы з’язджаюць з Літвы і якія прычыны ўплываюць на іх рашэнні?

Чаму беларусам у Літве не хапае прадстаўнічага органа, які мог бы эфектыўна займацца праблемамі супольнасці і прадстаўляць яе інтарэсы?

Што азначае прызнанне чалавека пагрозай нацыянальнай бяспецы і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца беларусы ў такіх сітуацыях?

Як адбываецца інтэграцыя беларусаў у літоўскае грамадства?

Як літоўцы ставяцца да беларусаў і як складваюцца адносіны паміж нашымі супольнасцямі?

Як у Літве ўзаемадзейнічаюць беларусы, украінцы і расіяне?

Гэта пытанні, якія непасрэдна закранаюць жыццё многіх беларусаў, што знайшлі ў Літве новы дом.

Для Dapamoga важна, каб праблемы і патрэбы беларускай супольнасці не заставаліся без увагі, а пра іх гаварылі адкрыта і прадметна.

Запрашаем паглядзець каментар Наталлі і далучыцца да абмеркавання!

Ваша Dapamoga

https://youtube.com/live/jy2UyOTMObs
Шенгена больше не будет? Беларусов в ЕС уже не ждут? / Горячий комментарий

Официальная статистика от беларусских чиновников – более 3,5 млн беларусов сейчас живут за границей! Только в соседних с Беларусью Польше на 1 августа этого года действующие документы на проживание есть у около 133 тысяч граждан Беларуси, а в Литве почти…