ВІНШУЕМ ВОЛЬГУ ЯКУБОЎСКУЮ З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ! Сёння мы ад усёй каманды Dapamoga хочам павіншаваць з …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ВІНШУЕМ ВОЛЬГУ ЯКУБОЎСКУЮ З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!

Сёння мы ад усёй каманды Dapamoga хочам павіншаваць з днём нараджэння цудоўную беларускую мастачку Вольгу Якубоўскую!

Вольга, дзякуй вам за ваш талент, за вобразы і гісторыі, у якіх беларусы пазнаюць сябе, за ўменне гаварыць пра важнае мовай мастацтва — часам пяшчотна, часам з усмешкай, а часам так, што немагчыма застацца абыякавым.

Жадаем вам натхнення, свабоды для творчасці, новых ідэй і праектаў, утульных майстэрняў і вялікіх выстаў, падарожжаў і сустрэч з людзьмі, якія разумеюць і цэняць тое, што вы робіце.

Няхай побач заўсёды будуць свае людзі, а наперадзе — яшчэ шмат карцін, гісторый і нагод сказаць: гэта было варта намаляваць.

З днём нараджэння, Вольга!
Абдымаем і зычым усяго самага светлага!