У пятніцу ў Беларускім Замку прайшла сустрэча з Аляксандрам Фядутам, прысвечаная аднаму з найважнейшых для беларусаў гістарычных раманаў — «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.
Разам з Аляксандрам Фядутам мы пагаварылі пра сімвалы і вобразы рамана, яго герояў, схаваныя сэнсы і гістарычны кантэкст — і пра тое, чаму праз дзесяцігоддзі пасля напісання «Каласы пад сярпом тваім» працягваюць заставацца кнігай, да якой беларусы вяртаюцца зноў і зноў.
Асабліва цікава было паглядзець на знаёмы са школы твор не проста як на гістарычны раман, а як на цэлы свет сімвалаў, праз якія Караткевіч разважае пра Беларусь, яе мінулае, памяць і нацыянальную самасвядомасць.
Дзякуй Аляксандру Фядуту за гэты вечар, глыбокую размову і магчымасць яшчэ раз адкрыць для сябе Караткевіча