
Мы працягваем сустракацца, быць разам і нагадваць пра беларусаў, якія па-ранейшаму застаюцца за кратамі. Але часам падчас гэтых акцый здараюцца маленькія сустрэчы, якія асабліва хочацца запомніць
Сёння кур’ер Wolt з Індыі спыніўся і запытаўся, што гэта за акцыя. Даведаўшыся, паціснуў прысутным рукі і паехаў далей, пажадаўшы поспеху.
А хлопцы з Эстоніі зацікавіліся беларускімі сімваламі, набылі сцяг з Пагоняй і таксама пажадалі беларусам удачы
Здаецца, дробныя эпізоды — некалькі хвілін размовы, поціск рукі, некалькі добрых слоў ад людзей, якія проста праходзілі побач. Але менавіта з такіх момантаў і складаецца адчуванне, што нас бачаць, чуюць і падтрымліваюць.
Дзякуй усім, хто сёння быў побач.
Салідарнасць не мае межаў