НОВЫ СЕЗОН СУСТРЭЧ У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ АДКРЫТЫ!Учора ў Замку мы распачалі новы сезон сустрэч з цікав…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

НОВЫ СЕЗОН СУСТРЭЧ У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ АДКРЫТЫ!

Учора ў Замку мы распачалі новы сезон сустрэч з цікавымі людзьмі — тымі, з кім хочацца размаўляць, спрачацца, думаць і шукаць адказы разам.

Першым госцем сезона стаў Аляксандр Кныровіч — беларускі прадпрымальнік, эканамічны аглядальнік і блогер, які больш за 20 гадоў кіраваў групай кампаній «Сармат», а сёння вядзе праграму «Атмо$фера» на Белсаце.

Гаварылі пра тое, колькі можа каштаваць новая Беларусь: эканамічныя рэформы, дзяржаўныя прадпрыемствы і прыватызацыю, інвестыцыі, еўрапейскі рынак, беларускую дыяспару і тое самае «акно магчымасцяў».

Дзякуй Аляксандру за адкрытую і цікавую дыскусію, а ўсім нашым слухачам — за актыўны ўдзел, увагу і сапраўды разумныя пытанні!

А мы працягваем! Ужо ў наступную пятніцу, 2 кастрычніка, сустрэнемся ў Замку з Аляксандрам Фядутам і пагаворым пра творчасць Уладзіміра Караткевіча і раман «Каласы пад сярпом тваім».

Дзякуй за фотаздымкі Ігару Tetraкўб!

Да новых сустрэч у Замку!