Мы вельмі рады, што наша дарагая Алена Лазарчык, вызваленая 19 верасня, ужо другі тыдзень запар далучаецца да традыцыйнай нядзельнай акцыі салідарнасці ў Вільні.
І не толькі. Алена ўжо далучылася і да валанцёрскай дзейнасці — дапамагае іншым і становіцца часткай нашага агульнага жыцця тут, на волі!
Мы неверагодна ганарымся беларусамі, якія нават пасля турмаў і калоній, пасля ўсяго перажытага, здолелі захаваць сябе — сваю годнасць, свае каштоўнасці, жаданне быць разам і дапамагаць іншым.
Бачыць вас побач. Бачыць вас на волі. Бачыць, як вы зноў жывяце і дзейнічаеце, — для нас асабліва каштоўна.
Алена, мы вельмі рады, што вы з намі!