ЗБОР «ПЕРШЫЯ КРОКІ НА ВОЛІ» ПАСПЯХОВА ЗАВЕРШАНЫ!
У нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай падтрымцы мы сабралі ўсю неабходную суму, каб дапамагчы нашым нядаўна вызваленым героям і гераіням зрабіць свае першыя крокі на волі
Мы ўжо перадалі па 100 еўра амаль усім — тыя самыя першыя кішэнныя грошы, якія чалавек можа самастойна патраціць на тое, што яму патрэбна або чаго яму проста вельмі хацелася пасля вызвалення.
Кава. Новая рэч. Паход у басейн. Нешта смачнае. Маленькая мара, якая пасля доўгага зняволення раптам зноў становіцца магчымай.
Вялікі дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да збору! За ахвяраванні, распаўсюд інфармацыі і вашу салідарнасць.
Мы абавязкова паведамім вам, калі дапамогу атрымае апошні чалавек і збор будзе завершаны не толькі фінансава, але і фактычна.
Дзякуй, што дапамагаеце рабіць першыя крокі на волі крыху лягчэйшымі