ПРА ШТО МАРЫШ, КАЛІ МАРЫШ ПРА СВАБОДУ?
Мы спыталі ў былых беларускіх палітвязняў, што ім больш за ўсё хацелася зрабіць, апынуўшыся на свабодзе.
Не пра вялікія планы на будучыню. А пра нешта простае і чалавечае: кудысьці пайсці, нешта з’есці ці выпіць, нарэшце зрабіць тое, чаго так не хапала за кратамі.
І вось якія адказы мы атрымалі:
«Хацелася трапіць на мора».
«Спартыўныя гульні — валейбол, баскетбол. Ды і ўвогуле спорт».
«Напэўна, кавы».
«Тады марыў зноў пераплываць родны Дняпро. І глядзець на неба, на гарызонт».
«Прагуляцца па парку, дзе шмат кветак і дрэў; выпіць смачнай кавы і, думаю, паляжаць у ванне ».
Такія простыя жаданні. Мора. Кава. Спорт. Дрэвы і кветкі. Ванна. Неба без кратаў. Магчымасць самому вырашаць, куды сёння пайсці і што зрабіць.
Мы працягваем пытацца — і яшчэ абавязкова падзелімся адказамі.
А пакуль нагадваем пра наш збор «Першыя крокі на волі».
Мы хочам перадаць кожнаму з нядаўна вызваленых па 100 еўра — сімвалічную суму, якая ў першыя дні на волі можа дапамагчы здзейсніць адну такую маленькую мару.
Выпіць тую самую каву. Купіць нешта неабходнае. Пайсці ў басейн. Паехаць убачыць мора. Ці проста ўпершыню за доўгі час самому выбраць, на што патраціць свае грошы.
Бо часам першыя крокі на волі пачынаюцца з вельмі простых рэчаў
https://dapamoga.org/be/donations/25-people-100-each