НАША КАРАЛІНА — УЖО 5 ГАДОЎ У ПРАФЕСІІ!На гэтым тыдні наша разумніца і прыгажуня Караліна адзначыла…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

НАША КАРАЛІНА — УЖО 5 ГАДОЎ У ПРАФЕСІІ!

На гэтым тыдні наша разумніца і прыгажуня Караліна адзначыла 5-годдзе сваёй прафесійнай дзейнасці!

Ужо пяць гадоў яна з любоўю, пяшчотай і ўвагай клапоціцца пра прыгажосць на руках і нагах сваіх кліентаў і кліентак

На жаль, зараз Караліна на бальнічным, таму ад усёй каманды Dapamoga зычым ёй як мага хутчэй паправіцца! А мы ўжо вельмі чакаем яе вяртання ў Замак на наступным тыдні.

Караліна перадае ўсім прывітанне і спадзяецца вярнуцца ўжо ў сераду

Будзем трымаць вас у курсе навін — і абавязкова паведамім, калі Караліна зноў будзе гатовая прымаць вас у Замку.

Караліна, папраўляйся! Мы сумуем і чакаем!