QUIZAVA: OKTOBERFEST
У суботу 3 кастрычніка, апошнія выходныя афіцыйнага Oktoberfest, прапануем перанесціся з Вільні ў Германію — і прайсці шлях ад баварскай піўной да берлінскага тэхна-клуба!
Што нас усіх чакае?
QUIZAVA: Германія
Тэматычны квіз пра Германію — яе гісторыю, культуру, гарады, музыку, традыцыі і нечаканыя факты. Збірайце каманду і правярайце, наколькі добра вы ведаеце Deutschland!
Беларускае крафтавае піва
Півавар Антон прадставіць піва сваёй бровары MASLOU BREW, раскажа пра новыя гатункі і пра тое, што ён зварыў у гэтым сезоне. Вядома, усё можна будзе пакаштаваць!
Oktoberfest-маркет
Плануем невялікі маркет з тэматычнай ежай і сувенірамі. Хочаце далучыцца са сваёй прадукцыяй? Пішыце ў асабістыя паведамленні @katiakanapliova .
MÜNCHEN → BERLIN
Пасля квіза прыбіраем сталы, выключаем святло — і Баварыя ператвараецца ў Берлін. Фінал вечара — нямецкае тэхна ад Дзяніса DJ CLAMOROSO.
Дырндль, ледэрхозэн і іншыя баварскія элементы ў вобразах вельмі вітаюцца, але дрэс-код неабавязковы
Субота 3 кастрычніка
18:30
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10