ШТО ПАГЛЯДЗЕЦЬ У ВІЛЬНІ Ў ГЭТЫЯ ВЫХОДНЫЯ?Dapamoga разам з нашым партнёрам «Прогулки с Natalex» рэка…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ШТО ПАГЛЯДЗЕЦЬ У ВІЛЬНІ Ў ГЭТЫЯ ВЫХОДНЫЯ?

Dapamoga разам з нашым партнёрам «Прогулки с Natalex» рэкамендуе наведаць выставу Gia Ram у самым сэрцы Вільні.

Кожны дзень з 14:00 да 20:00 па 20 верасня ўключна ў Старым горадзе праходзіць выстава літоўскай мастачкі і дызайнеркі Gia Ram (Giara Ivanova).

Gia Ram працуе на скрыжаванні жывапісу, дызайну і моды. Яе творчасць лёгка пазнаць па насычаных колерах, свабодных лініях, буйных формах і яркіх вобразах.

Новая выстава атрымалася асабліва маляўнічай: тут шмат ружовага колеру, незвычайных дэталяў і візуальнай гульні. Таму экспазіцыя можа спадабацца не толькі дарослым, але і сем’ям з маленькімі дзецьмі — мастацтва тут можна ўспрымаць праз колер, форму і эмоцыі.

А знаёмства з Gia Ram можна працягнуць і за межамі выставы. У размешчаным непадалёк Café de Pacai прапануюць спецыяльнае пірожнае, створанае паводле матываў выставы, а ў крамах RŪTA можна знайсці шакаладныя цукеркі ва ўпакоўках з прынтамі мастачкі.

Так што ў гэтыя выходныя творчасць Gia Ram у Вільнюсе можна не толькі паглядзець, але нават паспрабаваць на смак

Дзякуй «Прогулки с Natalex» за культурныя падказкі і цікавыя маршруты

https://youtube.com/shorts/lf0wu6a-2hI?is=9EP5HxVNINBRpajo
Прогулка с Natalex/882: один идеальный розовый день в #vilnius.

До 20 сентября в Старом городе Вильнюса проходит выставка литовской…