Сёння Dapamoga сардэчна віншуе нашу сяброўку Ліяну і яе кветкавую краму з трэцім Днём нараджэння!Ужо…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння Dapamoga сардэчна віншуе нашу сяброўку Ліяну і яе кветкавую краму з трэцім Днём нараджэння!

Ужо тры гады Ліяна стварае прыгажосць, дорыць людзям кветкі, эмоцыі і настрой. А мы асабліва ўдзячныя ёй за сяброўства і за тое, што яе цудоўныя кветкі не раз упрыгожвалі святы і важныя падзеі Dapamoga і Беларускага Замка

Зычым краме расці і квітнець, новых ідэй, удзячных кліентаў і яшчэ шмат прыгожых гісторый!

З 3-годдзем, Ліяна! Няхай кветак і нагод для радасці становіцца толькі больш!

А сёння ёсць яшчэ адна нагода завітаць да Ліяны: да 19:00 у краме дзейнічае зніжка 30%!

Geležinkelio g. 6, Vilnius

Прыходзьце павіншаваць, выбраць кветкі — і не забывайце падтрымліваць сваіх!