СУСТРЭЧА З АЛЯКСАНДРАМ КНЫРОВІЧАМ: колькі будзе каштаваць новая Беларусь?
У суботу, 26 верасня а 18:30, сустракаемся ў Беларускім Замку з беларускім прадпрымальнікам і эканамічным аглядальнікам Аляксандрам Кныровічам.
Аляксандр больш за 20 гадоў кіраваў групай кампаній «Сармат», быў адным з заснавальнікаў супольнасці бізнес-анёлаў і венчурных інвестараў БАВІН, падтрымліваў стартапы. Сёння ён рэгулярна аналізуе беларускую эканоміку, бізнес і магчымыя сцэнары будучыні краіны.
Але гэтым разам прапануем пагаварыць не толькі пра тое, якой мы хочам бачыць Беларусь пасля перамен, але і пра тое, колькі гэтыя перамены будуць каштаваць.
Калі для Беларусі можа адкрыцца акно магчымасцяў — і ці будзем мы да яго гатовыя?
Якім можа быць сцэнар пераходу?
Наколькі моцна беларуская эканоміка сёння залежыць ад Расіі і колькі можа каштаваць змяншэнне гэтай залежнасці?
Што будзе азначаць для краіны выбар еўрапейскага шляху і збліжэнне з ЕС — для бізнесу, дзяржаўных прадпрыемстваў, інвестыцый і звычайных беларусаў?
І, нарэшце, з чаго пачынаць будаваць эканоміку новай Беларусі?
Пра гэта будзем размаўляць з Аляксандрам Кныровічам — і, вядома, пакінем час для пытанняў і дыскусіі з залай.
Субота 26 верасня
18:30
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10