АЛЯКСАНДР ФЯДУТА Ў ВІЛЬНІ: «КАЛАСЫ ПАД СЯРПОМ ТВАІМ»: УЧОРА, СЁННЯ, НАЗАЎЖДЫ»У пятніцу 2 кастрычнік…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

АЛЯКСАНДР ФЯДУТА Ў ВІЛЬНІ: «КАЛАСЫ ПАД СЯРПОМ ТВАІМ»: УЧОРА, СЁННЯ, НАЗАЎЖДЫ»

У пятніцу 2 кастрычніка а 18:00 ў Беларускім Замку адбудзецца лекцыя літаратуразнаўцы і даследчыка Аляксандра Фядуты, прысвечаная аднаму з галоўных твораў беларускай літаратуры — раману Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

У 1965 годзе Караткевіч пачаў друкаваць раман на старонках часопіса «Полымя». З цягам часу «Каласы пад сярпом тваім» сталі кнігай, праз якую не адно пакаленне беларусаў адкрывала для сябе ўласную гісторыю, культуру і нацыянальную ідэнтычнасць.

Праз больш чым паўстагоддзя Аляксандр Фядута, знаходзячыся ў зняволенні, напісаў своеасаблівы каментар да рамана — кнігу «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”». У ёй даследчык аналізуе вобразы, ідэі і базавыя прынцыпы, на якіх пабудаваны свет Караткевіча.

На сустрэчы ў Вільні аўтар «Лексікону» распавядзе пра сваё прачытанне легендарнага рамана, яго герояў і сэнсы — і пра тое, чаму «Каласы пад сярпом тваім» застаюцца актуальнымі для беларусаў сёння.

Пасля лекцыі запрашаем да супольнай дыскусіі.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».

Пятніца 2 кастрычніка
18:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10