СЁННЯ МЫ СУСТРАКАЕМ У ВІЛЬНI ВЫЗВАЛЕНЫХ БЕЛАРУСКІХ ГЕРОЯЎ І ГЕРАІНЬ!
Сёння яшчэ 25 чалавек былі вызваленыя з беларускіх турмаў і калоній пасля перамоваў з удзелам спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла. Сярод вызваленых — журналісты і прадстаўнікі незалежных медыя.
Дзякуй ураду Злучаных Штатаў Амерыкі і асабіста Джону Коўлу за паслядоўныя намаганні дзеля вызвалення людзей, незаконна пазбаўленых волі ў Беларусі.
Сёння галоўнае — яны на свабодзе. І мы сустракаем іх у Вільні.