8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы.У гэты дзень у 1514 годзе адбылася перамога войска Вялі…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы.

У гэты дзень у 1514 годзе адбылася перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў Аршанскай бітве.

Але для нас вайсковая слава — гэта не толькі далёкія старонкі гісторыі. Гэта жывая памяць. Гэта і людзі, якія сёння працягваюць традыцыю нашых продкаў. Яны становяцца на абарону, ваююць і гінуць у барацьбе супраць расійскай агрэсіі.

Таму 8 верасня мы хочам ушанаваць памяць беларускіх ваяроў, якія загінулі, абараняючы Украіну.

У Кіеве мы паедзем на магілы нашых герояў, прынясём кветкі, успомнім іх і проста пабудзем побач. Таксама запалім свечкі памяці. Далучыцца да нас можа кожны — і ў Кіеве, і ў сябе дома.

У Варшаве і Вільні таксама пахаваныя беларускія ваяры, якія загінулі за Украіну. Таму, калі вы знаходзіцеся ў ЕС, далучайцеся да нас у сваіх гарадах.

Давайце разам ушануем памяць нашых герояў, бо яны таксама частка беларускай вайсковай славы.