Гэтым разам наша гульня была прысвечаная Вільні, беларуска-літоўскаму сяброўству і нашай супольнай гісторыі
Разам мы падарожнічалі праз стагоддзі, узгадвалі падзеі і асоб, якія звязваюць Беларусь і Літву, шукалі беларускія сляды ў Вільні, знаёміліся з агульнымі традыцыямі і правяралі, наколькі добра ведаем горад, які для многіх беларусаў стаў другім домам.
Асабліва сімвалічна, што гэты квіз адбыўся падчас святкавання 6-годдзя Dapamoga — у Беларускім Замку, месцы сустрэч, падтрымкі і супольнасці.
Дзелімся з вамі невялічкай фотасправаздачай з сённяшняй гульні!
Дзякуем арганізатарцы QUIZAVA за падрыхтоўку квіза, а ўсім удзельнікам — за веды, азарт, добры настрой і цудоўную атмасферу!
Вільня — месца сустрэчы. І месца, дзе нашы гісторыі працягваюцца.
QUIZAVA: МЕСЦА СУСТРЭЧЫ — ВІЛЬНЯ Заўтра, у нядзелю 6 верасня, мы працягваем святкаваць Дзень нараджэння Dapamoga, таму а 15:00 сустракаемся ў Беларускім Замку на новай QUIZAVA! Гэтым разам наша тэма — «МЕСЦА СУСТРЭЧЫ — ВІЛЬНЯ». Вільня ўжо шмат стагоддзяў…