
Заўтра, у нядзелю 6 верасня, мы працягваем святкаваць Дзень нараджэння Dapamoga, таму а 15:00 сустракаемся ў Беларускім Замку на новай QUIZAVA!
Гэтым разам наша тэма — «МЕСЦА СУСТРЭЧЫ — ВІЛЬНЯ».
Вільня ўжо шмат стагоддзяў была родным горадам для беларусаў — месцам, дзе стваралася наша культура, друкаваліся кнігі і газеты, жылі і працавалі выбітныя беларусы. А пасля 2020 года яна стала роднай для яшчэ тысяч беларусаў, якія знайшлі тут бяспеку, падтрымку, новых сяброў і новы дом.
Беларусаў і літоўцаў звязвае агульная гісторыя, культура, знакамітыя асобы і падзеі. Пра ўсё гэта і пагаворым на нашым квізе!
Будзем успамінаць ВКЛ і шукаць беларускія сляды ў Вільні, пазнаваць знакамітых асоб, музыку, культуру і традыцыі, а таксама гаварыць пра сучасную салідарнасць і сяброўства беларусаў і літоўцаў.
І паколькі мы працягваем святкаваць 6-годдзе Dapamoga, без гісторыі нашага Беларускага Замка таксама не абыдзецца!
Збірайце каманду, прыходзьце гуляць і святкаваць разам з намі!
Вільня — месца сустрэчы. І месца, дзе нашы гісторыі працягваюцца!
Нядзеля 6 верасня
15:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10