Сёння выйшла вялікае інтэрв’ю з заснавальніцай Dapamoga
Наталляй Калегавай — пра яе асабістую гісторыю, жыццё да і пасля 2020 года, пераезд у Літву і тое, як тут пачалася новая старонка.
Пра тое, як стваралася Dapamoga, як з некалькіх людзей яна вырасла ў вялікую супольнасць, як з’явіўся Беларускі Замак і чым арганізацыя жыве і займаецца сёння
А яшчэ — пра людзей, якія ўсе гэтыя гады былі побач, пра дапамогу беларусам, пра складанасці і адказнасць і, вядома, пра надзеі і планы на будучыню.
Напярэдадні 6-годдзя Dapamoga гэта асабліва сімвалічная размова — магчымасць азірнуцца назад на пройдзены шлях і пагаварыць пра тое, дзеля чаго мы працягваем ісці наперад.
Глядзіце інтэрв’ю і знаёмцеся з гісторыяй Dapamoga праз гісторыю чалавека, з якога ўсё пачыналася
https://nashaniva.com/400002
Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры»…
Бізнэсвумен з Мінска шосты год ратуе беларусаў. Дом цыганскага барона, які яны з мужам планавалі перарабіць у гатэль, стаў прытулкам для ўцекачоў