ГАЎ! МОНЦІ ЎСЁ ТРЫМАЕ ПАД КАНТРОЛЕМ!Да 6-годдзя Dapamoga засталося ўсяго некалькі дзён, і я афіцыйн…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ГАЎ! МОНЦІ ЎСЁ ТРЫМАЕ ПАД КАНТРОЛЕМ!

Да 6-годдзя Dapamoga засталося ўсяго некалькі дзён, і я афіцыйна паведамляю: падрыхтоўка ідзе поўным ходам!

Усё праверыў: людзі бегаюць, Замак упрыгожваецца, падарункі рыхтуюцца, кірмаш збіраецца, торт абяцаюць вялікі. Карацей, Монці ўсё трымае пад кантролем і ўжо чакае ўсіх вас у гэтую суботу, 5 верасня, з 14:00 у Беларускім Замку!

А калі перад святам вы хочаце не толькі прыйсці, але і дапамагчы, у мяне ёсць для вас некалькі важных сабачых указанняў

Хочаце стаць удзельнікам святочнага кірмашу? Калі вы хочаце прадаваць свае стравы, напоі, сувеніры, вырабы ручной працы ці іншыя цікавыя рэчы — далучайцеся да чата ўдзельнікаў кірмашу:

https://t.me/kirmash2026

Ёсць дэкор і гатовыя дапамагчы ўпрыгожыць Замак? Свечкі, падсвечнікі, тканіны, кветкі, гірлянды, люстэркі, рамкі, прыгожы посуд і іншыя скарбы вельмі спатрэбяцца. Пішыце нашаму Алексу @lae0089

Не ведаеце, што падарыць Dapamoga на Дзень нараджэння? Мы склалі спіс рэчаў, якія сапраўды патрэбныя Dapamoga і Беларускаму Замку і будуць служыць нам яшчэ доўга:

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1vZ_Yerk89WhrrkGIH6Qcn8zUJFjMBKDYjz3kH8aHBHE/edit?usp=sharing

Хочаце дапамагчы матэрыяльна? Працягваецца наш святочны збор «6 гадоў — 6000 еўра» на ўтрыманне Беларускага Замка. І мы ўжо сабралі больш за 3500 еўра!

https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026

Ну а галоўнае — прыходзьце самі! Бо які Дзень нараджэння без сяброў?

Чакаю ўсіх! Асабіста праверу, хто прыйшоў.

Ваш Монці

Субота 5 верасня
14:00 і да самай ночы
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių g. 10