ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ
Ужо сёння, 31 жніўня а 18:30, на Кафедральнай плошчы ў Вільнюсе адбудзецца 190-ы Панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай.
Гэтым разам акцыя будзе прысвечана ўкраінскім дзецям, якія вучацца ў Літве.
Паветраныя трывогі замест школьных званкоў, урокі ў падвалах, разбураныя класы і школы — такой застаецца рэальнасць для тысяч украінскіх дзяцей. Вайна забірае ў іх не толькі дом і спакой, але і магчымасць мець нармальнае дзяцінства і бяспечна вучыцца.
У Літве ўкраінскія дзеці атрымалі магчымасць працягваць адукацыю ў бяспецы. Сёння ў літоўскіх школах вучацца каля 7 500 украінскіх дзяцей, а таксама працуюць украінскія школы, якія дапамагаюць дзецям працягваць навучанне паводле ўкраінскай праграмы.
На мітынгу выступяць прадстаўнікі ўкраінскіх адукацыйных устаноў у Літве:
Olena Vnukovska — заснавальніца і генеральная дырэктарка Міжнароднай украінскай школы ў Літве
Viačeslavas Gipičas — дырэктар харкаўскай школы «Gravitacija» ў Вільнюсе
Agnė Klimčiauskaitė-Janavičienė — дырэктарка ўкраінскай школы «Gravitas Schola» ў Вільнюсе
Aušra Chlevickaitė-Vinokur — выкладчыца літоўскай мовы ў «Gravitas Schola»
Спяваюць Aleksandra Vasiliauskaitė і вакальная студыя «Mriją».
Мітынг вядзе Arkadijus Vinokuras, арганізатар марафону Панядзелкавых мітынгаў, які нядаўна вярнуўся з украінскага фронту на Данбасе.
Каардынатарка — Auksė Dransard
Фатограф — Nail Garejev
Анлайн-трансляцыя — журналістка Kateryna Okhotnik
Украінскія дзеці маюць права на школу без страху, урокі без сірэн паветранай трывогі і будучыню без вайны.
Прыходзьце падтрымаць Украіну і ўкраінскіх дзяцей!
Панядзелак 31 жніўня
18:30
Кафедральная плошча