ДАПАМАЖЫЦЕ НАМ УПРЫГОЖЫЦЬ БЕЛАРУСКІ ЗАМАК ДА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ!Да святкавання 6-годдзя Dapamoga застаў…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ДАПАМАЖЫЦЕ НАМ УПРЫГОЖЫЦЬ БЕЛАРУСКІ ЗАМАК ДА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ!

Да святкавання 6-годдзя Dapamoga застаўся роўна тыдзень і мы ўжо рыхтуем Беларускі Замак і двор да свята!

Для дэкору нам патрэбныя розныя прыгожыя рэчы — магчыма, нешта з гэтага спісу ўжо даўно чакае свайго зорнага часу ў вас дома. Мы будзем вельмі ўдзячныя, калі вы зможаце падарыць іх Замку або даць нам у часовае карыстанне:

Свечкі і падсвечнікі — любыя, асабліва вінтажныя
Тканіны — чырвоныя, бардовыя, белыя і чорныя; падыдуць нават старыя шторы
Кветкі — штучныя ружы, сухацветы, галінкі, зеляніна
Цёплыя гірлянды і маленькія лямпачкі
Люстэркі і вінтажныя рамкі
Старыя кнігі, шкатулкі, гадзіннікі, фотаздымкі
Прыгожыя келіхі, графіны і падносы

Калі ў вас ёсць нешта са спісу і вы гатовыя падзяліцца, калі ласка, звяжыцеся з Алексам: @lae0089

Давайце разам зробім наш Замак асабліва прыгожым у яго святочны дзень!