QUIZAVA: БЕЛАРУСКІ ГОЛАС НА СЦЭНЕ LA SCALAПрацягваем узгадваць цікавыя факты з нашага італьянскага …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

QUIZAVA: БЕЛАРУСКІ ГОЛАС НА СЦЭНЕ LA SCALA

Працягваем узгадваць цікавыя факты з нашага італьянскага QUIZAVA!

Teatro alla Scala ў Мілане — адзін з самых знакамітых оперных тэатраў свету. І ў яго гісторыі ёсць беларускія імёны.

У 2023 годзе на сцэне La Scala дэбютаваў беларускі оперны спявак, барытон Ілля Сільчукоў. Ён выступіў у оперы Антаніна Дворжака «Русалка», дзе выканаў партыю Паляўнічага. Яго імя пазначана і ў афіцыйным складзе пастаноўкі La Scala.

Сам Ілля параўноўваў выступленне ў La Scala з «Эверэстам» для опернага спевака — вяршыняй, да якой імкнуцца артысты з усяго свету.

Але цікава, што беларуская гісторыя La Scala пачалася значна раней. Яшчэ ў 1930-я гады на гэтай легендарнай сцэне спяваў выбітны беларускі тэнар Міхась Забэйда-Суміцкі.

#QUIZAVA