
Першы невялікі ўнёсак у будучую беларускую бібліятэку ў Львове!
Наш валанцёр Dapamoga даехаў да Львова з гуманітарнай дапамогай, а разам з ёй прывёз з Вільнюса кнігі на беларускай мове
Пакуль гэта толькі першая невялікая партыя, але спадзяёмся, што яна стане пачаткам добрай справы — стварэння беларускай бібліятэкі ў Львове.
Будзем патроху папаўняць кніжныя паліцы і дзяліцца беларускай мовай, літаратурай і культурай з тымі, хто сёння знаходзіцца ва Украіне
На фота — Юрый Дзегцяроў, рэдактар газеты «Вісник», з першымі кнігамі, якія прыехалі з Вільнюса.
Маленькімі крокамі — да вялікіх спраў
8 верасня спаўняецца два гады з моманту адкрыцця ў Львове Дома Вольнай Беларусі. Два гады таму, у 510-ю гадавіну Бітвы пад Оршай — у Дзень беларускай вайсковай славы, — мы ўрачыста адкрылі прастору, якая стала домам для беларускай супольнасці, месцам сустрэч…