Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» запускае агульны збор дапамогі для Украіны
Давайце пакажам, колькі нас — беларусаў, якім не ўсё роўна і якія хочуць дапамагчы Украіне.
Ідэя вельмі простая: адзін беларус замежжа — адзін еўра.
Не дзесяць, не сто, не тысяча. Проста адзін.
А калі вы хочаце, можаце дадаць яшчэ па адным еўра за кожнага члена сваёй сям’і, роднага ці блізкага чалавека, які жыве ў Беларусі, падтрымлівае Украіну, але сёння не можа далучыцца да гэтага збору сам.
Адзін еўра — адзін чалавек.
Адна маленькая магчымасць сказаць: «Я ёсць. Я не стаю ўбаку. Мне не ўсё роўна. Я з Украінай».
Бо гэты збор не толькі пра грошы. Ён пра людзей.
Мы раз’ехаліся па розных краінах і гарадах. У кожнага сваё жыццё, праца, сям’я, свае праблемы. Мы розныя. Але ёсць тое, што мы можам зрабіць разам. Давайце не словамі, а справай пакажам, колькі нас.
10 000 € — значыць, нас 10 000
100 000 € — значыць, нас 100 000
І калі частка гэтых еўра будзе пералічана за тых, хто сёння застаецца ў Беларусі, — яны таксама стануць часткай нашага агульнага голасу.
Магчыма, нам проста трэба сабрацца. Па адным еўра. І самім убачыць, колькі нас.
Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу вайсковым і цывільным ва Украіне. Пасля завяршэння збору будзе апублікаваная поўная справаздача аб выкарыстанні сродкаў.
У мэтах бяспекі ахвяраванні прымаюцца толькі з картак беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой.
Нас шмат. Давайце пакажам, колькі! Адзін беларус — адзін еўра для Украіны!
https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine
Агульны збор, каб паказаць, колькі беларусаў у замежжы падтрымліваюць Украіну. Адзін еўра — адзін чалавек, адзін голас салідарнасці. Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу вайсковым і цывільным ва Украіне.