8 верасня спаўняецца два гады з моманту адкрыцця ў Львове Дома Вольнай Беларусі.Два гады таму, у 510…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

8 верасня спаўняецца два гады з моманту адкрыцця ў Львове Дома Вольнай Беларусі.

Два гады таму, у 510-ю гадавіну Бітвы пад Оршай — у Дзень беларускай вайсковай славы, — мы ўрачыста адкрылі прастору, якая стала домам для беларускай супольнасці, месцам сустрэч, адукацыі, культуры, памяці і салідарнасці.

За гэты час разам з вамі мы рэалізавалі дзясяткі праектаў, правялі сотні мерапрыемстваў, падтрымлівалі беларусаў ва Украіне і захоўвалі нашу нацыянальную спадчыну.

Сёння мы ўжо рыхтуемся да гэтай важнай даты і распрацоўваем праграму святочных мерапрыемстваў.

Запрашаем усіх нашых сяброў, партнёраў і аднадумцаў, якія былі побач з намі ўсе гэтыя два гады.

Неўзабаве мы апублікуем афіцыйны анонс і падзелімся падрабязнасцямі святкавання.

Да сустрэчы ў Доме Вольнай Беларусі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!