
Заўтра, 24 жніўня, у Дзень Незалежнасці Украіны, запрашаем беларусаў Вільні далучыцца да мітынгу салідарнасці з Украінай, які адбудзецца а 18:30 на Кафедральнай плошчы.
Ужо 35 гадоў Украіна з’яўляецца незалежнай дзяржавай, а сёння ўкраінцы працягваюць штодня змагацца за сваю свабоду, незалежнасць, зямлю і будучыню.
Мы, беларусы, як ніхто разумеем, наколькі важныя свабода і права самім вызначаць лёс сваёй краіны. І сёння нашая салідарнасць з Украінай — гэта не толькі словы. Гэта наша прысутнасць, падтрымка і выразная пазіцыя.
Сярод удзельнікаў мітынгу:
Юозас Олекас — старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі;
Руслан Стэфанчук — старшыня Вярхоўнай Рады Украіны (чакаецца відэазварот);
Міндаўгас Сінкявічус — прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (чакаецца пацвярджэнне);
Рыціс Мартконіс — кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Літве;
Вольга Нікітчанка — амбасадарка Украіны ў Літве;
Тадас Вінакурас — віцэ-міністр сацыяльнай абароны і працы Літвы;
Аркадзіюс Вінакурас — арганізатар панядзелкавых мітынгаў у Вільні, які таксама далучыцца па тэлефоне з сімвалічнага мітынгу на Майдане Незалежнасці ў Кіеве;
Наталія Шэртвытэне — старшыня Таварыства ўкраінскіх медыкаў Літвы і Віленскай украінскай супольнасці.
Для ўдзельнікаў выступіць украінская дырыжорка і спявачка Марына Піліпенка.
Мітынг вядзе Эмануэліс Зінгерыс, сябра Камітэта па замежных справах Сейма Літоўскай Рэспублікі.
Каардынатарка — Аўксе Дрансар
Перакладчык — Цімафей Еўтушэнка
Фатограф — Наіл Гарэеў.
Прыходзьце з украінскімі і беларускімі нацыянальнымі сцягамі!
Пакажам разам, што Украіна не адна! Што мы не стаміліся і будзем побач да перамогі! Слава Украіне!
Панядзелак 24 жніўня
18:30
Кафедральная плошча