НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ І ПАМЯЦІ ​У гэту нядзелю, 23 жніўня, а 12:00 сустракаемся на плошчы В…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ І ПАМЯЦІ

​У гэту нядзелю, 23 жніўня, а 12:00 сустракаемся на плошчы Вінцаса Кудзіркі.

​Гэты дзень злучае ў сабе тры важныя даты. Мы выходзім у гадавіну гістарычнага «Балтыйскага шляху», які паказаў свету моц салідарнасці, і ў Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму.

​Акрамя таго, 23 жніўня — гэта гадавіна легендарнага Маршу «За свабоду» 2020 года, калі сотні тысяч беларусаў паказалі сваю непахісную волю да свабоды.

​Мы працягваем выходзіць, пакуль за кратамі застаюцца нашы людзі. Пакуль тысячы беларусаў пазбаўленыя волі толькі за тое, што хацелі жыць у вольнай краіне.

Прыходзьце!
Будзьма разам!
Пакуль усе не будуць вольныя!
​Жыве Беларусь!

Нядзеля 23 жніўня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі