ПЯЦЬ ГАДОЎ ТАМУ ПАЧАЛАСЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА ЗАМКАДзелімся з вамі архіўнымі фотаздымкамі. Роўна пя…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПЯЦЬ ГАДОЎ ТАМУ ПАЧАЛАСЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА ЗАМКА

Дзелімся з вамі архіўнымі фотаздымкамі. Роўна пяць гадоў таму кампанія Natalex набыла дом, якому ўжо зусім хутка было наканавана стаць Беларускім Замкам.

Нагадаем, што раней гэты будынак быў вядомы як замак цыганскага барона. А пасля, дзякуючы велізарнай працы беларускіх валанцёраў, ён паступова ператварыўся ў сапраўдны беларускі хаб у Вільні — месца дапамогі і падтрымкі, часовы дом для тых, каму ён быў патрэбны, прастору для сустрэч, падзей, творчасці і жыцця беларускай супольнасці.

На гэтых фотаздымках — яшчэ пустыя сцены, цішыня і амаль ніякіх слядоў будучага жыцця. Тут яшчэ няма нашых мерапрыемстваў, размоў да позняга вечара, музыкі, святаў, валанцёраў, гасцей і жыхароў.

Усё гэта з’явілася пазней — дзякуючы вам

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто пяць гадоў таму дапамог удыхнуць жыццё ў гэтыя сцены. І дзякуй усім, хто працягвае падтрымліваць Беларускі Замак сёння.

Будынак стаў Замкам толькі тады, калі ў ім з’явіліся людзі. Добрыя людзі

Падтрымаць Беларускі Замак можна і сёння данатам на наш святочны збор.

https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026