Роўна чатыры гады таму, пасля эвакуацыі з Беларусі, мы пазнаёміліся з ксяндзом Андрэем Вашчуком.З ча…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Роўна чатыры гады таму, пасля эвакуацыі з Беларусі, мы пазнаёміліся з ксяндзом Андрэем Вашчуком.

З чалавекам, які робіць неверагодна шмат для міру, спакою і раўнавагі, падтрымлівае людзей побач і пры гэтым бясконца любіць Беларусь.

За гэтыя чатыры гады змянілася многае. Але нязменнымі засталіся яго чалавечнасць, унутраная сіла, вера і тая асаблівая любоў да Беларусі, якую не адмяняюць ні адлегласць, ні вымушаная эміграцыя.

Мы вельмі радыя, што чатыры гады таму нашы шляхі сустрэліся. І дзякуем, што ўсе гэтыя гады Андрэй застаецца побач з беларускай супольнасцю і Dapamoga.