Учора, 17 жніўня, ў Беларускім Замку адбылася цёплая і нефармальная сустрэча з беларускай праваабар…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Учора, 17 жніўня, ў Беларускім Замку адбылася цёплая і нефармальная сустрэча з беларускай праваабаронцай і былой палітзняволенай Настай Лойка.

Без доўгіх афіцыйных прамоў — проста сабраліся разам, каб пагаварыць і задаць Насце пытанні.

Наста распавяла пра сваю прафесійную праваабарончую дзейнасць, падзялілася досведам зняволення і тым, як гэты досвед паўплываў на яе жыццё. Гаварылі таксама пра Беларусь сёння, працу пасля вызвалення, праекты, якімі Наста займаецца цяпер, і, вядома, пра надзеі і планы на будучыню.

Атрымалася жывая размова не толькі пра цяжкі досвед, але і пра тое, што адбываецца пасля: як працягваць працаваць, будаваць планы, захоўваць свае каштоўнасці і глядзець наперад.

Дзякуем Насце за адкрытасць, шчырасць і гатоўнасць дзяліцца сваім досведам.

Дзякуем праекту “Ружовыя хусткі” («Розовые косынки») за дапамогу ў арганізацыі сустрэчы.

Дзякуем усім, хто правёў гэты вечар разам з намі ў Беларускім Замку!

https://youtube.com/shorts/JNU0qHlYdbc?is=-4gNFPKsR7ZbaSfi
Сустрэча з праваабаронцай Настай Лойка ў Беларускім Замку. 2026’08’17

Учора, 17 жніўня, ў Беларускім Замку адбылася цёплая і нефармальная…