Больш за 500 еўра ўжо сабрана!Усяго за некалькі дзён наш святочны збор да 6-годдзя Dapamoga пераадо…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Больш за 500 еўра ўжо сабрана!

Усяго за некалькі дзён наш святочны збор да 6-годдзя Dapamoga пераадолеў першую важную адзнаку — ужо сабрана больш за 500 еўра!

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто ўжо далучыўся і зрабіў свой унёсак у падтрымку Беларускага Замка і яго жыхароў.

Але мы працягваем! Наша сімвалічная мэта да шостага дня нараджэння — 6000 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на камунальныя плацяжы і гаспадарчыя выдаткі Беларускага Замка — месца, якое працягвае быць домам для былых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў.

А тым часам мы ўжо рыхтуем праграму святкавання 6-годдзя Dapamoga. І зусім хутка падзелімся з вамі ўсімі падрабязнасцямі!

6000 еўра да 6 гадоў — працягваем разам! Жыве Беларусь

https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026