Беларускі Замак — цяпер і на карціне Вольгі Якубоўскай!
Сёння мастачка Вольга Якубоўская перадала Dapamoga асаблівы падарунак — сваю карціну, прысвечаную Беларускаму Замку.
У творчасці Вольгі беларусы ператвараюцца ў знакамітых коцікаў, якія захоўваюць нашу гісторыю, змагаюцца за свабоду і незалежнасць Беларусі. І нам неверагодна прыемна, што цяпер сярод гэтых гісторый ёсць і гісторыя нашага Замка.
Карціна зойме сваё пачэснае месца ў Беларускім Замку — доме, які за гэтыя гады стаў месцам сустрэч, падтрымкі, салідарнасці і новага пачатку для многіх беларусаў.
Вольга, дзякуй за гэты цудоўны падарунак і за Беларусь, якую вы захоўваеце ў мастацтве!