УВАГА, ПЕРАНОС! У панядзелак 10 жніўня а 19-00 запрашаем на традыцыйную імпрэзу памяці легендарнай б…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

УВАГА, ПЕРАНОС! У панядзелак 10 жніўня а 19-00 запрашаем на традыцыйную імпрэзу памяці легендарнай беларускай Паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.

Стваральніца віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі, віленская экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава запрашае Вас разам узгадаць жыцьцё і творчасьць нашай выбітнай Паэткі, даведацца пра акалічнасьці пакручастага лёсу пані Ларысы. А ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.

У 2020-м годзе 9 жніўня Ларысе Геніюш спаўнялася 110 год і сімвалічна, што акурат пасьля гэтага пачаліся акцыі жанчынаў у белым, то бок яна фактычна сталася апякункай беларускіх жаночых акцыяў і маршаў. Таму сёньня для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш, якая дагэтуль нерэабілітаваная, ёсьць найнебясьпечнейшым ворагам, пра што сьведчыць знос яе помніка на царкоўным падворку ў Зэльве.

Пачатак а 19-00 у прасторы Kropka (Savičiaus g.6)
Уваход вольны, але данаты вядоўцы вітаюцца!