Адкрываем збор у падтрымку былога палітвязня Аляксея Санчука і яго сям’іМузыка, бубнач і ўдзельнік …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Адкрываем збор у падтрымку былога палітвязня Аляксея Санчука і яго сям’і

Музыка, бубнач і ўдзельнік легендарнага праекта «Патрабуем разысціся» Аляксей Санчук правёў пяць гадоў за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Сёння ён разам з жонкай і 13-гадовай дачкой нарэшце ўз’яднаўся ў Грузіі. Але сям’я вымушана пачынаць новае жыццё практычна з нуля.

«Сабраныя сродкі дапамогуць нам не проста выжыць у першыя месяцы, а па-сапраўднаму стаць сям’ёй».

Сродкі будуць накіраваныя на арэнду жылля, медыцынскае аднаўленне пасля зняволення, легалізацыю і адаптацыю сям’і.

Падтрымаць Аляксея можна па спасылцы:

https://dapamoga.org/be/donations/help-aliaksei-sanchuk

Кожнае ахвяраванне — гэта дапамога сям’і, якая пасля пяці гадоў разлукі нарэшце зноў разам.

Дапаможам былому палітвязню Аляксею Санчуку і яго сям’і пачаць новае жыццё — Dapamoga

Дапаможам былому палітвязню Аляксею Санчуку і яго сям’і пачаць новае жыццё пасля пяці гадоў зняволення. Сродкі будуць накіраваныя на жыллё, лячэнне, легалізацыю і адаптацыю ў Грузіі.