Панядзелак пачынаецца з супернавіны! Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай, — на волі і ўжо ў В…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Панядзелак пачынаецца з супернавіны!

Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай, — на волі і ўжо ў Вільні!

Пасля доўгіх гадоў зняволення сям’я нарэшце можа быць разам. Гэта навіна, якой мы вельмі чакалі і якой шчыра радуемся!

Вітаем Сяргея на свабодзе ў Беларускім Замку! Зычым як мага хутчэй аднавіць сілы, абняць самых блізкіх і пачаць новы, мірны этап жыцця.

Няхай такіх добрых навін становіцца ўсё больш. І няхай як мага хутчэй на волю выйдуць усе, хто застаецца за кратамі.

Жыве Беларусь!