Вуф-вуф! Гэта зноў я, Монці!Сёння я сабраў для вас самыя важныя навіны Dapamoga за тыдзень. Пакуль …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вуф-вуф! Гэта зноў я, Монці!

Сёння я сабраў для вас самыя важныя навіны Dapamoga за тыдзень. Пакуль мама працуе, я ўсё кантралюю: хто куды ездзіў, каго віншавалі і каму дапамагалі. Ну што, пачынаем?

Мы закрылі збор на Дзень годнасці беларусаў!

Разам мы паспяхова завяршылі збор на арганізацыю мерапрыемстваў 9 жніўня ў Вільні. Дзякуй кожнаму, хто падтрымаў! І нагадваем праграму!

Сёння мы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі

На традыцыйнай нядзельным мітынгу салідарнасці мы разам успомнілі Рамана Бандарэнку, якому 1 жніўня павінна было споўніцца 37 гадоў.

Я пабываў на выставе!

Dapamoga наведала адкрыццё персанальнай выставы PARTICULARS Максіма Драніцына ў Zolak. А самае прыемнае — Максім нават пачухаў мяне за вушкам!

Тыдзень быў багаты на дні нараджэння!

У панядзелак мы з’ездзілі ў Варшаву, каб павіншаваць кіраўніка NEXTA Сцяпана Пуцілу, а ў суботу — нашага любімага масажыста і актывіста Генадзя. Зычым ім моцнага здароўя, натхнення і шмат шчаслівых момантаў!

У Замку працягваюцца карысныя сустрэчы

Разам з Літоўскім Чырвоным Крыжам мы правялі першую сустрэчу цыклу пра тое, як знайсці сябе нанова пасля вымушанай міграцыі. Дзякуй усім, хто прыйшоў, а таксама псіхолагу Наталлі Гаварун.

Яшчэ адна добрая справа

Мы адправілі беларусам Адэсы аўтамабіль, загружаны 300 кілаграмамі гуманітарнай дапамогі. Няхай гэты падарунак прынясе карысць і падтрымку тым, хто цяпер мае ў гэтым патрэбу.

Dapamoga і Замак аб’ядноўваюць сэрцы

На гэтым тыдні чацвёртую гадавіну вяселля адзначылі Вольга і Дзмітрый Фурманавы. Асабліва прыемна, што іх гісторыя кахання цесна звязаная з намі. Шчасця вашай сям’і!

І яшчэ пра нашых герояў

На гэтым тыдні мы расказалі гісторыі двух нашых гераічных былых палітвязняў — Андрэя Войніча і яго малюнкі на турэмных канвертах, а таксама нашага «татуіроўшчыка са Шклоўскай калоніі», які пажадаў застацца інкогніта.

Вучуся разам з людзьмі!

На выходных Dapamoga пабывала на воркшопе па OSINT і супрацьдзеянні дэзінфармацыі. Цяпер мы будзем яшчэ лепш разбірацца ў тым, як шукаць правераную інфармацыю і распазнаваць фэйкі. Вялікі дзякуй арганізатарам за каштоўныя веды!

У Замку былі цікавыя госці

На пачатку тыдня Беларускі Замак наведала вучоная-антраполаг, якая даследуе з’явы міграцыі. А напрыканцы тыдня ў нас адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Амбасады ЗША ў Літве. У сустрэчах таксама ўдзельнічалі нядаўна вызваленыя палітвязні.

І самая пяшчотная навіна!

Мы вельмі радаваліся нараджэнню сына нашай любімай ментаркі і байкеркі Алены, якая знайшла сваё сямейнае шчасце ў Латвіі. Віншуем і чакаем у Замку!

На гэтым усё!

Пайду цяпер правяраць, ці не пакінуў хто-небудзь у Замку пачастункі для мяне. Да сустрэчы ў наступным дайджэсце!

Як заўсёды, Ваш Монці