Учора Вольга і Дзмітрый Фурманавы адзначылі чацвёртую гадавіну свайго вяселля! Мы захапляемся вашай…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Учора Вольга і Дзмітрый Фурманавы адзначылі чацвёртую гадавіну свайго вяселля!

Мы захапляемся вашай гісторыяй кахання, якая стала яшчэ адным доказам таго, што нават пасля самых цяжкіх выпрабаванняў жыццё працягваецца і што сапраўды твой чалавек, з якім хочацца прайсці ўвесь шлях, будзе з табой.

Нам асабліва прыемна, што гэтая прыгожая гісторыя кахання цесна звязаная з Беларускім Замкам. Менавіта тут у 2021 годзе мы разам з Вольгай малявалі плакаты для сустрэчы Дзмітрыя ў Вільні пасля яго вызвалення. Падчас святкавання Новага, 2022 года ў Замку Дзмітрый зрабіў Вользе прапанову рукі і сэрца. А ўжо летам 2022-га менавіта ў Беларускім Замку адбылася і іх вясельная ўрачыстасць.

Мы разам узгадваем гэтыя цёплыя моманты і яшчэ раз віншуем Вольгу і Дзмітрыя з гэтай прыгожай датай. Зычым вашай сям’і любові, шчасця, узаемаразумення і яшчэ мноства светлых гадоў разам.

Няхай ваш дом заўсёды будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і ўсмешкамі!