«Татуіроўшчык са Шклоўскай калоніі» — гэта пакуль не назва для новай кнігі.
Мы пагутарылі з татуіроўшчыкам, які правёў некалькі гадоў у Шклоўскай калоніі №17. Ён пажадаў застацца ананімным. Турэмная культура татуіровак у беларускіх калоніях сёння — міф ці рэальнасць?
Ці існуе сёння ў беларускіх калоніях турэмная культура татуіровак?
Ці з’явіліся ў вас пасля вызвалення татуіроўкі, звязаныя з турэмным досведам?

Калі казаць пра крымінальны свет у цэлым, то так — гэта рэальнасць. Але ў Беларусі, хутчэй, ужо міф. Нашы калоніі —так званыя «чырвоныя», дзе ўсім кіруе адміністрацыя. Рабіць татуіроўкі фактычна забаронена.
Калі мяне асудзілі, я думаў, што нават у калоніі змагу займацца любімай справай. Але ў Шклоўскай калоніі №17 праблемай было нават маляваць эскізы. Частку маіх работ, якія я прывёз яшчэ з СІЗА, проста знішчылі.
Наколькі мне вядома, у адной з калоній для тых, хто адбывае пакаранне ўпершыню, яшчэ рабілі татуіроўкі, але за гэта караюць — могуць адправіць у ШІЗА. Пра калоніі строгага або асаблівага рэжыму ведаю толькі са слоў іншых людзей.
Ці з’явіліся ў вас пасля вызвалення татуіроўкі, звязаныя з турэмным досведам?
Пасля вызвалення я рабіў татуіроўкі і сабе, і былым палітвязням. У мяне ёсць невялікі фрагмент калючага дроту. Калі я яго рабіў, то не думаў пра зняволенне — гэта даволі класічны сюжэт у традыцыйнай татуіроўцы. Але цяпер ён, безумоўна, асацыюецца і з маім уласным досведам.
Ёсць яшчэ некалькі эскізаў, якія я хацеў бы прысвяціць гэтай тэме. Што да іншых былых палітвязняў, то татуіроўкі, якія я ім рабіў, не былі звязаныя з турэмным мінулым — хутчэй, з новым этапам жыцця.