Каля тысячы малюнкаў на канвертах: гісторыя былога палітвязня Андрэя Войніча
Днямі актывіст і былы палітвязень Андрэй Войніч пачаў публікаваць у сваіх сацыяльных сетках фатаграфіі малюнкаў на канвертах, якія ён адпраўляў сваім адрасатам з-за кратаў.
Для Андрэя гэта былі не проста малюнкі, а спосаб перадаць эмоцыі, падтрымку і частку сябе тым, хто чакаў ягоных лістоў.
Dapamoga задала Андрэю некалькі пытанняў:
Як узнікла ідэя маляваць на канвертах?
Прыкладна колькі такіх канвертаў з малюнкамі вы зрабілі?
Як гэтыя малюнкі вяртаюцца да вас цяпер?
Больш малюнкаў – у Instagram-профілі Андрэя

Насамрэч гэта не мая ідэя. Малюнкі на канвертах робяць многія зняволеныя, і кожны — у меру сваіх здольнасцей і магчымасцей. Таму ва ўсіх яны атрымліваюцца розныя.
Я таксама маляваў на канвертах, але гэта заўсёды залежала ад майго настрою і ад магчымасцей. Чым больш яркім быў малюнак, тым больш эмоцый я хацеў перадаць разам з лістом. Малюнак на канверце быў своеасаблівым індыкатарам майго ўнутранага стану. Часам канверты былі і без малюнкаў.
Часцей за ўсё я маляваў, калі пісаў дзяўчатам, маме, дачцэ. Мне хацелася, каб гэтыя малюнкі перадавалі на волю часцінку пазітыву.
Часам малюнкі былі тэматычнымі. Але напрыканцы, ужо ў калоніі, у мяне не было магчымасці паўнавартасна маляваць і дасылаць асобныя малюнкі. Таму я пачаў рабіць іх проста на канвертах — пакуль адміністрацыя не заўважыла гэтага і не забараніла. Прычым не толькі мне, а ўвогуле ўсім.
Ёсць малюнкі са сэнсавай нагрузкай, ёсць малюнкі-нагадванні.
Прыкладна колькі такіх канвертаў з малюнкамі вы зрабілі?
Дакладную лічбу назваць не магу. Калі лічыць усё — ад самых простых да найбольш складаных, — то прыкладна каля тысячы.
Большасць з іх я адпраўляў дзяўчатам і жанчынам, якія мне пісалі і з якімі я перапісваўся. Найбольш такіх канвертаў было зроблена яшчэ ў турме. З калоніі я таксама іх адпраўляў, але ўжо значна радзей.
Як гэтыя малюнкі вяртаюцца да вас цяпер?
Людзі проста фатаграфуюць канверты і дасылаюць мне здымкі. Напрыклад, была дзяўчына, здаецца, Ірына. Яна не перадала канверты непасрэдна мне, а аддала іх чалавеку ў Варшаве. А ўжо гэты чалавек ананімна даслаў мне фатаграфіі. Ведаю толькі, што ён або яна знаходзіцца ў Варшаве. Так гэтыя малюнкі паступова вяртаюцца да мяне.
Больш малюнкаў – у Instagram-профілі Андрэя